Барыса Беразоўскага не пахаваюць да лета
Паталагаанатамы будуць даследаваць цела алігарха на працягу бліжэйшых двух месяцаў.
У пятніцу пра гэта паведаміла брытанская паліцыя, адзначае УНІАН. Нагадаем, раней з'яўлялася інфармацыя пра тое, што Беразоўскага пахаваюць на лонданскіх могілках Ганерсберы (гл. відэа).
Цела расійскага алігарха яго ахоўнік знайшоў 23 сакавіка ў ваннай у яго доме ў англійскім графстве Беркшыр. Паводле дадзеных эксперта, прычынай смерці Барыса Беразоўскага магло стаць павешанне. Паліцыя праводзіць расследаванне.
Пуціну прывезлі ліст ад Беразоўскага, публікаваць яго не будуць
Барыс Беразоўскі два гады нелегальна жыў у Беларусі?
Фота — AFP