Барысаўскі БАТЭ сёння сустрэнецца з чэшскай “Вікторыяй”
Матч пройдзе на мінскім стадыёне “Дынама”.
Пачатак сустрэчы а 21-ай гадзіне. Тэлеканал “Беларусь 1” будзе весці жывую трансляцыю. Гэта апошні хатні матч БАТЭ ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Папярэдняя сустрэча паміж барысаўчанамі і “Вікторыяй” адбылася 13 верасня ў Празе. Тады каманды разышліся мірам 1:1.
І БАТЭ, і “Вікторыя” прэтэндуюць на трэцяе месца ў групе. Гэта дазволіць атрымаць пуцёўку ў плэй-оф Лігі Еўропы. Выступленне ў сёлетнім групавым этапе Лігі чэмпіёнаў БАТЭ завершыць 6 снежня гульнёй у гасцях з каталонскай “Барселонай”.