БАТЭ “адзначыўся” на прадуктах харчавання

Барысаўскі мясакамбінат і Барысаўскі малочны камбінат — партнёры клуба БАТЭ. Таму яны вырашылі прасоўваюць сваю прадукцыю, выкарыстоўваючы лагатып папулярнай футбольнай каманды.

Серыя біяёгуртаў без цукру гандлёвай маркі "Здравушка" з выявай футбольнага мяча і лагатыпа ФК БАТЭ ўключае ў сябе ёгурт малочны, са злакамі, з кальцыем і з комплексам прэбіётыкаў, паведамляе Прессбол.