БАТЭ просіць павялічыць колькасць камандаў у вышэйшай лізе
Футбольны клуб накіраваў ліст у Беларускую федэрацыю футбола.
Цяпер у вышэйшай лізе 12 камандаў. ФК БАТЭ прапануе павялічыць іх колькасць паэтапна — спачатку да 14-ці, пасля да 16-ці. У звароце адзначаецца, што колішняе скарачэнне лігі прывяло да таго, што футбалісты юнацкіх і маладзёжных зборных не атрымліваюць неабходнай практыкі, звужаецца геаграфія турніра. Акрамя таго, не павялічылася канкурэнтаздольнасць клубаў на еўрапейскай арэне.
Як паведамляе сайт goals.by, у якасці прыкладу прыводзяцца чэмпіянаты Партугаліі, Венгрыі, Чэхіі, Швецыі, Сербіі, Грэцыі. Федэрацыя прапанавала астатнім клубам вышэйшай лігі выказацца пра гэта да 24 снежня.
Фота — fcbate.by