БАТЭ выдаткуе на новы сайт да 50 тысячаў долараў

Размовы пра тое, што лідар беларускага футболу мае неналежныя для свайго ўзроўню онлайн-прадстаўніцтва, ідуць ужо не першы год. У чарговы раз гэтае пытанне было ўзнятае і на сустрэчы, якая адбылася ў барысаўскім Доме культуры.

Адказваючы на пытанне наконт тэрмінаў здачы сайта, намеснік гендырэктара ФК БАТЭ па маркетынгу і сувязях з грамадскасцю Віктар Хадасевіч заявіў, што клуб аналізуе прапановы, згодна з якімі кошт распрацоўкі новага сайта вагаецца ад 15 да 50 тысячаў долараў. Згодна з яго словамі, гэты рэсурс стане арыентаваным на размяшчэнне мультымедыйнага кантэнту, а таксама дазволіць праводзіць не толькі тэкставыя, але і відэатрансляцыі гульняў каманды.