БАТЭ згуляе ў Лізе чэмпіёнаў з Linfield з Белфаста
У Швейцарыі прайшло лёсаванне 1-га і 2-га кваліфікацыйных раўндаў Лігі чэмпіёнаў сезона 2011/2012 гадоў.
Сапернікам барысаўскага БАТЭ ў 2-м этапе стане клуб Linfield з Белфаста. Ён мае 125-гадовую гісторыю і лічыцца найлепшым клубам Паўночнай Ірландыі. Матчы пройдуць 12-13 і 19-20 ліпеня.
Сёння таксама адбудзецца лёсаванне кваліфікацыйных этапаў Лігі Еўропы.