Батура: Новы стадыён у Барысаве можам адкрыць летам 2013-га

Ужо пракладзеныя інжынерныя сеткі, пачаўся мантаж трыбун, паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, хатняя арэна футбольнага клуба БАТЭ будуецца па праекце адной са славенскіх кампаній. Стадыён будзе знаходзіцца на ўездзе ў Барысаў, яго трыбуны змесцяць 13400 гледачоў.

Паводле слоў старшыні Мінаблвыканкама Барыса Батуры, агульны аб'ём інвестыцый ацэньваецца ў 200-220 млрд рублёў (24-26 млн долараў).

Адзначым, што восенню 2012-га становіцца на рэканструкцыю галоўная арэна краіны — мінскі стадыён "Дынама". Таму барысаўскі стадыён, які мусіць адпавядаць усім патрабаванням УЕФА, можа прыняць і матчы нацыянальнай зборнай Беларусі.

Фота — pressball.by