Байцы муай-тай спаборнічалі ў Барысаве (фота, відэа)
Фінал першынства Рэспублікі Беларусь па тайландскім боксе сярод юніёраў прайшоў 16 лютага.
Спаборніцтвы былі прысвечаны Дню памяці войнаў-інтэрнацыяналістаў. У іх прынялі ўдзел каля 150 байцоў. Медалі пераможцам уручыў шматразовы чэмпіён па тайландскім боксе Віталь Гуркоў. Па выніках спаборніцтваў былі адабраны байцы, якія паедуць на чэмпіянат свету.








