Беларусь абгоніць Швейцарыю па атамных будоўлях

Пра такое рашэнне паведамляе Associated Press са спасылкай на міністра энергетыкі краіны Дорыс Лойтхард.

Міністр даручыла экспертам па наглядзе за ядзернай бяспекай прааналізаваць прычыны аварыі на "Фукусіма-1" і распрацаваць новыя стандарты бяспекі. Паводле яе словаў, новыя АЭС не будуць будаваць у Швейцарыі да тае пары, пакуль эксперты не прадставяць справаздачу.

А вось Беларусь мяняць свае ядзерныя планы не мае намераў. Як паведаміў сёння першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, ён спадзяецца, што 15 сакавіка ў Мінску будзе падпісанае пагадненне з Расіяй аб будаўніцтве АЭС у Астраўцы.

На наступствы катаклізму ў Японіі Сямашка рэагуе стрымана: "Мы разлічвалі праект, зыходзячы з сейсмічнай устойлівасці не менш за 8 балаў". "Такіх зон у Беларусі няма", — адзначыў віцэ-прэм'ер. У Швейцарыі таксама няма. Тым не менш...