Беларусь абяцае прыватызаваць не тры, а пяць дзяржпрадпрыемстваў
Беларусь абмяркоўвае з Сусветным банкам магчымасць пашырэння спісу дзяржпрадпрыемстваў, што ўдзельнічаюць у пілотных праектах па прыватызацыі.
Пра гэта 24 сакавіка прэс-служба Дзяркаммаёмасці Беларусі.
Тры дзяржпрадпрыемствы былі раней прапанаваныя для прыватызацыі Сусветным банкам і ўзгодненыя з Дзяржкаммаёмасцю ў верасні 2010 года. Цяпер абмяркоўваецца магчымасць пашырэння пераліку прадпрыемстваў да пяці.
Візіт дэлегацыі спецыялістаў Сусветнага банка праходзіць з 21 да 31 сакавіка ў межах працягу працы па прыватызацыі, што фінансуецца Аўстрыйскім траставым фондам.