Беларусь атрымае крэдыт у абмен на распродаж актываў на $7,5 млрд
З такімі ўмовамі першая транша крэдыту ад ЕўрАзЭС прыйдзе ўжо ў пачатку чэрвеня.
Пра гэта заявіў 24 траўня заявіў міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, паведамляе РИА-Новости. Усяго сёлета Беларусь атрымае $ 1,240 млрд з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.
Канчатковае рашэнне аб выдачы крэдыту прымуць 4 чэрвеня ў Кіеве, у межах сустрэчы міністраў фінансаў краінаў СНД у Кіеве. Гаворка ідзе пра 3 мільярды долараў цягам трох год. Але пры гэтым Беларусь штогод павінна павялічваць долю прыватнага сектара ў эканоміцы і атрымліваць ад прыватызацыі не меней чым за 2,5 млрд долараў штогод. За тры гады гэта якраз складзе 7,5 мільярдаў.
Будзе таксама складзены спіс актываў, якія дзяржава павінна распрадаць.