Беларусь атрымала з Расіі 800 мільёнаў долараў
У нашу краіну прыйшоў першы транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.
Пра гэта агенцтву БелаПАН паведаміў прэс-сакратар Нацбанку Анатоль Драздоў. Грошы прыйшлі на рахунак Міністэрства фінансаў у Нацыянальным банку Беларусі. Па словах Драздова, гэтыя 800 мільёнаў долараў будуць аўтаматычна залічаныя ў склад золатавалютных рэзерваў краіны.
Нагадаем, агульны аб'ём крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС складзе 3 млрд долараў. Грошы прыйдуць траншамі на працягу трох гадоў (2011—2013 гады).