Беларусь хоча адкрываць заводы ў В'етнаме
29 лістапада падчас свайго візіту ў В'етнам пра гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч.
Мясніковіч: "Мы вызначылі напрамкі, дзякуючы якім мы можам у бліжэйшыя 3-5 гадоў павялічыць у 2-3 разы аб'ём узаемнага гандлю. Я падзяляю падыходы прэм'ер-міністра Сацыялістычнай Рэспублікі В'етнам аб тым, што неабходна больш інвестыцыйных праектаў. І мы гатовыя сумесна ствараць заводы ў В'етнаме па вытворчасці канкурэнтаздольнай прадукцыі".
Акрамя таго, беларускі прэм'ер-міністр заявіў, што дзяржавы Мытнага саюзу і В'етнам створаць зону свабоднага гандлю. Таксама сёння былі падпісаны новыя кантракты на пастаўку ў В'етнам беларускіх калійных угнаенняў, мемарандумы аб супрацоўніцтве Мінскага аўтамабільнага завода, Мінскага маторнага завода і в'етнамскай кампаніі "Веам".