Беларусь хоча прадаваць бензін у Канаду, Нігерыю і Кітай
Эксперты называюць гэтыя намеры чыстай аванцюрай.
Беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы нацэліліся папаўняць дзяржаўную казну і ўласны бюджэт нафтадалярамі за кошт новых рынкаў. У бліжэйшай пяцігодцы Беларусь мае намер скласці канкурэнцыю пастаўшчыкам нафтапрадуктаў у Нігерыі, Канадзе, Кітаі і краінах Скандынавіі. Такія намеры адлюстраваныя ў Праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2011-2015 гады.
Улічваючы еўрапейскую скіраванасць экспарту нафтапрадуктаў новыя рынкі - сапраўдная экзотыка. Эксперты адзначаюць, што пошук новых рынкаў – првільны крок. Аднак накіраванасць беларускіх уладаў здзіўляе. Эксперты адзначаюць, што пастаўкі нафтапрадуктаў у Нігерыю, Канаду, Кітай і краіны Скандынавіі - гэта чыстая авантура, паведамляе партал naviny.by.