Беларусь можа разлічваць на азербайджанскую нафту
Пра гэта заявіў амбасадар Беларусі ў Азербайджане Мікалай Пацкевіч.
Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, пытанне пастаўкі азербайджанскай нафты прынцыпова вырашанае. Пасол адзначыў, што летась у Беларусь пастаўлялася азербайджанская нафта ў рамках своп-кантрактаў з Венесуэлай.
Сёлета такія пастаўкі не вядуцца, паведаміў дыпламат. Але Азербайджан гатовы пастаўляць нафту ў Беларусь, і такія дамоўленасці існуюць.
Фота — gazetavv.com