Беларусь не будзе пастаўляць у Расію "забароненае" віно
Беларусь працягне імпарт віна з Малдовы і Грузіі, узяўшы на сябе абавязанне не пастаўляць яго ў Расію.
Як паведамілі ПРАЙМ-ТАСС у Міністэрстве аховы здароўя Беларусі, "пытанні з нагоды паставак у Беларусь вінаграднага віна малдаўскіх і грузінскіх вытворцаў знятыя падчас двухбаковай сустрэчы кіраўніцтва Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і Расспажыўнагляду".
Прадстаўнік Мінздароўя патлумачыў, што Беларусь узяла на сябе абавязанне не пастаўляць віно, якое было зробленае з вінаматэрыялаў грузінскіх і малдаўскіх вытворцаў, а таксама бутыляванае віно з Малдовы і Грузіі ў Расію.
Нагадаем, увоз у Расію гэтых прадуктаў цяпер забаронены, у сувязі з чым днямі кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка зрабіў рэзкую заяву на адрас Беларусі.