Беларусь прадала чарніцаў на 5 мільёнаў долараў

На экспарт адправілі 1200 тон чарніц з 3400 тон нарыхтаваных. За амаль паўтара месяца ўжо нарыхтавана на 40% больш чарніцы, чым у мінулым годзе, паведамляе газета “Рэспубліка”.

Беларускія ягады пастаўляюць у Польшчу, Літву, Латвію, Эстонію. Дасягнутыя пагадненні аб пастаўках з Аўстрыяй, Фінляндыяй і Кітаем. З расійскім рынкам працуюць прыватнікі. Яны скупляюць прыкладна палову ад агульнай колькасці сабраных у Беларусі чарніц. У людзей нарыхтоўшчыкі набываюць ягады па кошце 15-22 тысячы рублёў за кілаграм.