Беларусь прайграла Босніі і Герцагавіне — 0:2
Заключны хатні матч адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы-2012 наша нацыянальная зборная правяла 2 верасня ў Мінску на стадыёне “Дынама”.
Каманда гуляла ў складзе: Жаўноў (к), Кульчы, Мартыновіч, Калачоў, Трубіла, Карніленка (Варанкоў, 63), Жаўнерчык (Сітко, 63), Пуціла, Кісляк, Вярхоўцаў, Шытаў.
Абодва галы ў браму беларусаў сапернікі забілі ў першым тайме, прычым з інтэрвалам усяго ў дзве хвіліны. Баснійцы адкрылі лік з пенальці Сеяда Саліховіча, прызначаны за гульню рукой беларускага абаронцы Максіма Жаўнерчыка. Літаральна наступная ж атака гасцей скончылася яшчэ адным голам. У штрафной плошчы беларускай каманды была вялікая колькасць гульцоў абедзвюх каманд. Агляд брамніку быў закрыты, таму галкіпер прапусціў нямоцны ўдар Харыса Медуняніна.
Да заканчэння адборачнага цыклу чэмпіянату Еўропы-2012 зборнай Беларусі застаецца правесці ўсяго два выязныя матчы — 6 верасня ў Зеніце з баснійцамі і 7 кастрычніка ў Бухарэсце са зборнай Румыніі. У сваёй групе D Беларусь пакуль займае трэцяе месца пасля Францыі і Босніі і Герцагавіны. Пераможца групы аўтаматычна атрымае пуцёўку на першынства Еўропы. Каманда, якая зойме другое месца, будзе аспрэчваць пропуск на кантынентальны чэмпіянат у сутыкавых матчах плэй-оф з сапернікам, які стане другім у адной з іншых адборачных груп, нагадвае БЕЛТА.