Беларусь прымаюць у камітэт ААН па дзеянні атамнай радыяцыі

Такое рашэнне з’яўляецца прызнаннем з боку міжнароднай супольнасці аўтарытэту і высокага навуковага патэнцыялу Беларусі ў сферы вывучэння ўздзеяння радыяцыі на арганізм чалавека і навакольнае асяроддзе, перадае Interfax.by са спасылкай на МЗС.

Веды і досвед у пераадоленні наступстваў Чарнобыльскай катастрофы дазволяць Беларусі зрабіць значны ўнёсак у працу камітэту ААН. Гэта асабліва актуальна, бо цяпер арганізацыя займаецца вывучэннем маштабаў і вынікаў аварыі на японскай АЭС “Фукусіма”.