“Беларусь Сегодня” апублікавала заяву БСДП (Грамада), падпісаную Ляўковічам
Мінюст па-ранейшаму прызнае яго старшынём партыі.
У заяве Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі гаворыцца, што яна падтрымлівае ідэю кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі аб правядзенні круглага стала з прадстаўнікамі апазіцыі. У тэксце таксама адзначаецца неабходнасць “адсунуць палітычны меркантылізм” і шукаць разам шляхі выхаду са складанай сітуацыі, у якую трапіла Беларусь. Акрамя Анатоля Ляўковіча, свае подпісы пад апублікаваным “СБ” тэкстам паставілі Іван Анташкевіч, Анатоль Гняўко і іншыя дзеячы.
Нагадаем, што Анатоль Ляўковіч быў пазбаўлены пасады старшыні партыі. Замест яго кіраўніком абралі спачатку Анатоля Сідарэвіча, а затым Ірыну Вештард. Аднак Міністэрства юстыцыі вынікаў сходаў не прызнала. Афіцыйныя ўлады па-ранейшаму прызнаюць старшынём партыі БСДП (Грамада) Анатоля Ляўковіча.