Беларусь спадзяецца знайсці алмазы з дапамогай Люксембурга
Кампаніі Discovery Potash (Люксембург) прапанавана ўдзельнічаць у праекце пошуку радовішчаў алмазаў у Беларусі.
Пра гэта паведаміў сёння намеснік дырэктара Дэпартамента па геалогіі Мінпрыроды Беларусі Ўладзімір Варакса, перадае БЕЛТА.
Беларускія геолагі накіравалі патэнцыйнаму інвестару вынікі праведзенай за апошнія гады працы па пошуку каштоўных камянёў з ацэнкай перспектыў развіцця гэтага кірунку. "Спецыялісты кампаніі вывучаюць наш матэрыял, пакуль адказу ад іх не паступала, але мы спадзяемся, што яны прымуць станоўчае рашэнне, і тады разгорнецца сумесная праца пошуку радовішчаў алмазаў у нашай краіне", — сказаў Варакса.