Беларусь сёння выплаціла 99 мільёнаў долараў пазыкі МВФ
Пра гэта паведамляе Міністэрства фінансаў.
Выплата адбылася ў рамках беларускіх абавязанняў па крэдыце стэнд-бай, інфармуе БЕЛТА. Гэта першы сёлета плацеж Беларусі па пазыках МВФ.
На працягу 2013 года наша краіна павінна вярнуць МВФ (з улікам адсоткаў) 1 мільярд 63 мільёнаў долараў. Гэтасамая вялікая частка крэдыту стэнд-бай, атрыманага са студзеня 2009 года па красавік 2010 года.
З улікам іншых крэдытораў плацяжы па вонкавай дзяржпазыцы Беларусі сёлета складуць больш за 3 мільярды долараў.
Фота — novostiua.net