Беларусь трапляе ў чарговы спіс парушальнікаў правоў чалавека

Сярод іх — Турцыя, Кітай, Егіпет, Іран, Ірак ды іншыя. Яшчэ дзевяць краін — Беларусь, Расія, Афганістан, Венесуэла, Куба, Лаос, Самалі, Індыя і Інданэзія — патрабуюць да сябе "большай увагі" ў сувязі з сітуацыяй са свабодай веравызнання.

ИТАР-ТАСС адзначае, што высновы Камісіі па пытаннях свабоды рэлігіі ў свеце маюць рэкамендацыйны характар для адміністрацыі ЗША. Дзярждэпартамент штогод складае свой спіс злосных парушальнікаў, да якіх могуць быць ужытыя санкцыі.

Фота — kackad.com