Беларус у Адэсе збіў святлафор (фота)

Як піша сайт timer.od.ua, кіроўца аўтамабіля Ford пры пад'ездзе да скрыжавання рэзка затармазіў. Кіроўца які ехаў следам за ім на Audi з беларускімі нумарамі, разумеючы, што дыстанцыя паміж аўтамабілямі недастатковая для тармажэння, паспрабаваў сысці ад сутыкнення. Аднак беларус не саўладаў з кіраваннем і знёс святлафор, які рэгулюе дадзенае скрыжаванне.

Пацярпелых у выніку аварыі не было.