Беларус вёз ва Украіну кантрабандай 3000 бляшанак згушчонкі
Кантрабанду затрымалі гомельскія памежнікі.
Згушчонку коштам у 17 мільёнаў рублёў везлі на аўтамабілі Mercedes. Кіроўца, жыхар Гомеля, не змог паказаць ніякіх дакументаў на свой груз.
Як паведамляе БЕЛТА, салодкі тавар гамяльчук вёз у Чарнігаў. Мужчына збіраўся раздаць згушчонку сваім знаёмым для далейшага продажу. Памежнікі адзначаюць, што вывозіць гэты тавар з Беларусі можна ў неабмежаванай колькасці. Аднак трэба мець адпаведныя дакументы ці чэкі з крамы. Аднак на ўкраінскім баку тавар усё адно могуць не прапусціць.