Беларусь зробіць справаздачу перад ААН аб правах і свабодах жанчынаў

будзе разгледжаная і перыядычная справаздача Беларусі аб заканадаўчых і адміністрацыйных захадах, скіраваных на забеспячэнне правоў жанчынаў.

Камітэт ААН створаны для назірання за выкананнем Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчынаў. Удзельнікамі канвенцыі з'яўляюцца 186 дзяржаваў, якія перыядычна даюць справаздачу аб выкананні гэтага міжнароднага пагаднення, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Цэнтр навінаў ААН.