Беларуса пакараюць за збіццё расійскага паліцэйскага

Мужчына абвінавачваецца ва ўжыванні гвалту ў дачыненні да прадстаўніка ўлады, паведамляе informpskov.ru

Па версіі следства, 23 лістапада 2012 года п'яны мужчына перашкаджаў законным дзеянням інспектара па справах непаўналетніх. Жанчына збіралася даставіць у паліцыю дзяўчыну і яе маці,  якія падазраваліся ў рабаванні. Госць з Беларусі схапіў супрацоўніцу органаў унутраных спраў за валасы і ўдарыў галавой аб сцяну, а затым кулаком у твар.

На перыяд следства яму была абрана мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Справа накіравана ў суд.