Беларусам прапануюць пагаварыць з экзарцыстам

На пытанні адкажа ксёндз Чэслаў Паўлюкевіч, экзарцыст Гродзенскай дыяцэзіі. Нагадаем, што экзарцызм — гэта выгнанне д'яблаў з чалавека. Задаць пытанне можна на сайце Касцёла да 7 лістапада.

Зараз ксяндзу задалі ўжо паўтара дзясятка пытанняў. У прыватнасці, людзей цікавіць, колькі часу займае выгнанне д'ябла, ці можа чалавек памерці пры выгнанні дэманаў, хто можа стаць экзарцыстам ды інш.

Фота — votvamistina.ucoz.ru