Беларусаў будуць вучыць "экстрэмальнай медыцыне"

Гэта дапаможа знізіць смяротнасць ад сардэчна-сасудзістых захворванняў. Пра гэта заявіў дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Кардыялогія" Аляксандр Мрочак


Мрочак: "У Амерыцы, напрыклад, каб мець ліцэнзію на продаж у вулічным кіёску, неабходна прайсці курсы падрыхтоўкі па рэанімацыі чалавека: штучнае дыханне, штучны масаж сэрца. Гэта мела пэўны поспех, мы зараз хочам ажыццявіць менавіта такую канцэпцыю. Каб вяртаць чалавека да жыцця ў экстрэмальнай сітуацыі трэба шырэй прапагандаваць гэтую праблему, каб на яе звярнулі ўвагу і займацца падрыхтоўкай людзей да гэтага"