Беларусаў па тэлефоне апыталі пра “вялікі распродаж” краіны
56,5% нашых суграмадзян адмоўна ставяцца да продажу акцыі найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў замежным інвестарам.
Пра гэта сведчаць вынікі рэспубліканскага тэлефоннага апытання “Грамадскае меркаванне пра найбольш актуальныя пытанні жыцця”, зладжанага ў ліпені. Апытанне ладзіў Інфармацыйна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта, паведамляе БЕЛТА.
Як адзначаюць у інфармацыйна-аналітычным цэнтры, 47% апытаных лічаць “вялікі распродаж Беларусі” механізмам узбагачэння адных за кошт іншых.