Беларуска каля польскай мяжы збіла чалавека
44-гадовая жанчына, кіруючы аўтамабілем Citroen, наехала на дарозе на мужчыну.
Выпадак адбыўся на аўтастрадзе Хрэптавіцы-Кузніца. Беларуска накіроўвалася у бок польска-беларускага памежнага пераходу Кузніца. Аб гэтым паведамляе Kurier Poranny.
Жанчына хутчэй за ўсё не заўважыла пешахода. 33-гадовы паляк памёр на месцы. Кіроўца была цвярозай. Падрабязнасці высвятляюцца мясцовай паліцыяй.