Беларуска перамагла на конкурсе Miss Supranational-2012
Кацярыне Бурай 23 гады, яна скончыла Лінгвістычны універсітэт, любіць творчасць Габрыэля Гарсія Маркеса і захапляецца боксам.
У 2008 годзе прыгажуня была фіналісткай конкурсу “Міс Беларусь”. Дзяўчына мае яркую знешнасць і яе часта параўноўваюць са знакамітай мадэллю Клаўдзіяй Шыфер.
Конкурс Miss Supranational-2012 праходзіў у Варшаве. Другое месца атрымала прадстаўніца Тайланду Нантхаван Ванасутха, трэцяе — Міхаэла Дзіглава з Чэхіі.
Форум прыгажосці Miss Supranational з’яўляецца адным з найвядомейшых у свеце. Працяглы час ён ладзіўся выключна ў Лацінскай Амерыцы, аднак у 2009 годзе атрымаў сталую еўрапейскую прапіску і на сёння ўваходзіць у ТОП-3 найбольш папулярных у свеце, перадае БЕЛТА.