Беларускае малако і мяса хутка прапусцяць ва Украіну?

Пра гэта агенцтву БЕЛТА заявіў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Міхаіл Русы.

Нагадаем, што з 1 сакавіка Дзяржаўная ветфітаслужба Украіны прыпыніла ўвоз на тэрыторыю краіны мяса-малочнай прадукцыі беларускай вытворчасці. У малочнай прадукцыі ўкраінцы знайшлі сляды антыбіётыкаў. А пастаўкі мяса прыпынілі пасля звестак пра незразумелае масавае знішчэнне свіней у Навагрудскім раёне.

Каб пераканацца ў якасці і бяспецы малочнай і мясной прадукцыі з Беларусі, нашу краіну ў сакавіку наведалі ўкраінскія спецыялісты. Яны праінспектавалі шэраг малочных прадпрыемстваў Беларусі. На гэтым тыдні перамовы працягнуліся на тэрыторыі Украіны.

Фота — olenevka.info