Беларуская чыгунка: Пасажыры просяць павысіць кошт на квіткі

Нагадаем, што паміж Мінскам і Заслаўем (станцыя "Беларусь") пачала хадзіць электрычка павышанай камфортнасці. Беларуская чыгунка правяла апытанне пасажыраў гэтага рэйсу. Паведамляецца, што яны самі і прапанавалі падняць кошт на праезд. Тлумачыцца гэта тым, што ў іншых перавозчыкаў даезд да Заслаўя каштуе даражэй — 6 тысяч рублёў супраць 2 тысяч у электрычцы.