Беларуская чыгунка скарэкціравала расклад руху цягнікоў
З-за пераходу шэрагу суседних краін на летні час.
Так, на гадзіну раней у Мінск цяпер прыбывае цягнік з Варшавы. Таксама змяняецца расклад для цягнікоў з Вільні і Кіева. Акрамя таго, Беларуская чыгунка скарэкціравала расклад цягнікоў рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній на тэрыторыі нашай краіны, адзначае Першы тэлеканал.
Усю інфармацыю можна атрымаць у службе даведак Беларускай чыгункі і на яе сайце.
Фота — rzd.com