Беларуская дэлегацыя паехала ў Маскву на перамовы наконт газу
У дэлегацыю ўвайшлі першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка і міністр энэргетыкі Аляксандр Азярэц.
Паводле адпаведнай пастановы Саўміна, як паведамляе БелаПАН, іх камандзіроўка працягнецца да 2 верасня.
Нагадаем, 23 жніўня прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін даручыў Мінэнэрга і "Газпраму" правесці бліжэйшым часам перамовы з беларускімі калегамі і вызначыць паніжальны "інтэграцыйны" каэфіцыент для кошту паставак расійскага газу.
Гэтае паніжэнне звязвацца з тым, што Расія набывае другую палову акцый "Белтрансгазу".