Беларуская вёска вінна ўжо больш за 13 млрд долараў

Сукупная фінансавая запазычанасць аграпрамысловага сектара складае 44 трлн беларускіх рублёў (больш за 13 млрд долараў), паведаміў віцэ-прэм'ер РБ Валерый Іваноў.

У сувязі з гэтым урад распрацоўвае варыянты рэструктурызацыі пазыкі, адзін з якіх будзе прадстаўлены для зацвярджэння Лукашэнку. Іваноў не стаў канкрэтызаваць, пра які механізм "фінансавага аздараўлення" ідзе гаворка.

Верагодна, ізноў спішуць частку пазыкі з наступным выдзяленнем чарговай порцыі дзяржпадтрымкі і субсідый, піша АФН.