Беларуская зборная прайграла шведам з лікам 1:28
Наша каманда ўдзельнічае ў Швецыі ў чэмпіянаце свету па хакею з мячом.
Беларусы на чэмпіянаце пакуль толькі прайграюць. Спачатку саступілі нарвежцам з лікам 2:5, а ў другім матчы здарыўся разгром ад фінскай каманды — 2:21. Лік жа матчу са шведамі стаў рэкордным на спаборніцтвах.
Засталіся яшчэ гульні з расіянамі (сёння) і казахамі.