Беларускі амбасадар у Польшчы выступіў супраць фільму "Жыве Беларусь"
Па словах Віктара Гайсёнка, фільм "Жыве Беларусь" — гэта спроба пасварыць беларусаў і палякаў.
Ліст з такім зместам ён накіраваў распаўсюднікам фільму — кампаніі "KINO ŚWIAT", паведамляе Радыё "Свабода". Гайсёнак лічыць, што "ніводзін з паказаных у стужцы фрагментаў не мае нічога супольнага з рэчаіснасцю, а папросту дэманструе хворую фантазію аўтара сцэнару". Карціна Беларусі, пададзеная ў фільме, названая "фальшывай".
Беларуская амбасада заклікала польскага дыстрыбутара адмовіцца ад распаўсюду фільму "Жыве Беларусь".
Нагадаем, што сёння кінастужка выйшла ў пракат па ўсёй Польшчы.
Фільм “Жыве Беларусь!” рыхтуецца да пракату… ў мінскіх кінатэатрах