Беларускі банк ВТБ стаў расійскім амаль на 100%
Зараз доля расійскага інвестара ў ім складае 97,3%.
Назіральная рада адкрытага акцыянернага таварыства “Банк ВТБ” 1 кастрычніка ўхваліла выкуп дзяржаўнага пакета з 26% акцый беларускага “Банка ВТБ”. Раней планавалася, што працэдура прыватызацыі беларускай “дачкі” завершыцца да канца 2012 году, паведамляе агенцтва “РІА Навіны”.
Нагадаем таксама, што расійскай групе ВТБ належыць банк “Масква-Мінск”.