Беларускі дызайнер перамог у конкурсе ААН

Кампанія "Разам скончым з гвалтам у дачыненні да жанчын" заснаваная ў 2008 годзе пад эгідай генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна. Яе мэта — прыцягнуць увагу да праблемы гвалту.

Апроч Сілянкова, пераможцамі сталі Браян Хуарэс Рамэра з Мексікі, кубінец Раміра Экспасіта, Мвасапі Кіхангосі з Танзаніі, Ніраджыра Алекс з Малайзіі.

Маладыя людзі 22 лістапада адправяцца ў штаб-кватэру ААН у Нью-Ёрку. Там яны атрымаюць прэмію і прымуць удзел у афіцыйным мерапрыемстве, прысвечаным Міжнароднаму дню барацьбы з гвалтам у дачыненні да жанчын.