Беларускі галкіпер “Зеніту” таемна ажаніўся ў Мінску
Такая інфармацыя з’явілася ў расійскіх СМІ.
Сцвярджаецца, што Юрый Жаўноў ажаніўся 10 снежня, але трымае гэтую падзею ў сакрэце. Вядома, што яго выбранніца, гэтак жа, як і сам Жаўноў, родам з Беларусі. Маладыя зарэгістравалі свае адносіны 10 снежня ў адным з ЗАГСаў Мінска. На вяселлі прысутнічалі толькі родныя і самыя блізкія сябры футбаліста, паведамляе Piter.tv.
Нагадаем, што Юрый Жаўноў перайшоў у “Зеніт” у лютым 2010 года. Да гэтага ён выступаў у клубе “Масква”. У розныя гады Жаўноў станавіўся чэмпіёнам Беларусі, быў прызнаны спачатку лепшым варатаром Беларусі, а затым і Расіі.