Беларускі спадарожнік запусцяць у космас вясной
Раней запуск касмічнага апарата неаднаразова пераносіўся.
Запуск запланаваны на 22 сакавіка з касмадрома "Байканур", паведамляе “Інтэрфакс”. Раней першы намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Пётр Віцязь паведаміў, што сістэма кіравання спадарожнікамі, створаная брытанскай кампаніяй SSTL, прайшла ўсе аўтаномныя выпрабаванні.