Беларускі ваенны аркестр выступіў з канцэртамі ў Парыжы
Ён удзельнічае ў Днях еўрапейскай спадчыны і мерапрыемствах, прысвечаных падзеям 1812 года.
Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сілаў Беларусі выступіў у парыжскім Музеі арміі, а пасля — ў саборы Святога Людовіка. Акрамя беларускіх песень былі выкананыя і рускія, між іншым, "Кацюша" і "Падмаскоўныя вечары". Двойчы там прагучаў гімн Рэспублікі Беларусь.
БЕЛТА адзначае, што выступ беларусаў французы сустракалі на біс.