Беларускія чыноўнікі не паедуць на пахаванне Вацлава Гавела

Як паведаміў Радыё Свабода прадстаўнік МЗС Беларусі Андрэй Савіных, узгоднены ўдзел у цырымоніі прадстаўніка нашай краіны на ўзроўні дыпмісіі.

Кіраўніцтва Беларусі не накіроўвала афіцыйнага спачування блізкім Вацлава Гавела, хоць у той жа дзень Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванне ўраду і народу Паўночнай Карэі у сувязі са смерцю Кім Чэн Іра.