Беларускія дэпутаты абмеркавалі польскі закон
І прызналі, што ён супярэчыць нормам міжнароднага права. Гаворка ішла пра закон Рэспублікі Польшча "Аб картцы паляка".
Сёння дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі пастанову "Аб прапанове Канстытуцыйнаму суду Рэспублікі Беларусь аб выкладанні пазіцыі пра адпаведнасць закона Рэспублікі Польшча "Аб картцы паляка" агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права".
Старшыня сталай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Ігар Карпенка адзначыў, у прыватнасці, што арт.24 польскага закона дазваляе міністру ўнутраных справаў Польшчы, кіраўніку выведупраўлення гэтай краіны ды іншым сілавікам выкарыстоўваць звесткі, названыя заяўнікамі пры атрыманні карты паляка. Дэпутат падкрэсліў, што гэта супярэчыць нормам міжнароднага права, перадае БЕЛТА.