Беларускія і французскія археолагі сёлета раскапаюць Брылёўскае поле

Як інфармуе газета "Беларусь сегодня", Французскі нацыянальны інстытут прэвентыўных археалагічных даследаванняў прапанаваў вывучыць месцы пераправаў праз Беразіну, а таксама празандаваць глебу на месцы бітвы.

Адзначым, што каля вёскі Брылі Барысаўскага раёна знайшлі адзін з найбольш цікавых скарбаў Ранняга Сярэднявечча на тэрыторыі нашай краіны. Летась быў выдадзены каталог "Брылёўскі скарб".