Беларускія левыя знайшлі пахаванне помніка Сталіну?
Помнік ляжыць у зямлі, і левыя баяцца назваць месца яго захавання.
Пра гэта ў інтэрв'ю interfax.by заявіў сакратар-каардынатар рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "За Саюз і камуністычную партыю Саюза" Леанід Школьнікаў.
Па яго словах, дэмантаваныя помнікі Сталіну да нашага часу зберагаюцца закапанымі ў зямлі. Адзін такі помнік, кажа Школьнікаў, левыя і знайшлі. Кажучы пра знаходку, ён адзначыў: "Гэта таксама вельмі вялікі помнік, але не той бронзавы, які да 60-х гадоў мінулага стагоддзя стаяў на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску".
Разам з тым прыхільнікі Сталіна не губляюць надзеі знайсці гіганцкі бронзавы помнік, які стаяў пасярод Кастрычніцкай плошчы сталіцы. Лёс яго дагэтуль невядомы.
Фота — moroz.radiator.by