Беларускія навукоўцы стварылі прыбор, які дапаможа лячыць рак

Яго найперш плануецца выкарыстоўваць для ацэнкі эфектыўнасці фотадэнамічнай тэрапіі. Гэта метад, які выкарыстоўваецца для лячэння анкалагічных захворванняў. Пра гэта паведаміў дэкан факультэта кампутарнага праектавання ўніверсітэта Сяргей Дзік:

"У кроў чалавека ўводзіцца адмысловае рэчыва, якое назапашваецца ў пухліне. А затым з дапамогай магутнай лазернай крыніцы асвятляецца. І фотасенсібілізатар назапашвае гэта выпраменьванне і, такім чынам, знішчаюцца ракавыя клеткі. Наш прыбор дазваляе ажыццяўляць кантроль за ступенню знішчэння гэтых ракавых клетак, такім чынам ацэньваць эфектыўнасць лячэння".

Перавагай беларускага прыбора над замежнымі аналагамі з'яўляецца шырокая сфера яго выкарыстання. Сяргей Дзік кажа, што яго таксама можна выкарыстоўваць у стаматалогіі і неўралогіі.

Фота — news2000.com.ua