Беларускія памежнікі ў дзвярах машыны знайшлі гранату
Здарэнне адбылося ў пятніцу каля 13-й гадзіны ў аўтамабільным пункце пропуску "Брэст".
Гранату РГД знайшлі ў дзвярах "Аўдзі 100". Тэрмінова тэрыторыя была ачэпленая, а людзі адтуль выведзеныя. На месца прыехалі сапёры ўнутраных войскаў. На шчасце, граната аказалася вучэбнай, без запала. Праз гадзіну пункт пропуску аднавіў працу.
Як паведамляе БЕЛТА, у цяперашні час з кіроўцам легкавіка, жыхаром Брэста, праводзіцца разбіральніцтва. Найхутчэй мужчыне пагражае штраф за выклік групы сапёраў.